send link to app

Новая Беларусь app for iPhone and iPad


4.0 ( 7440 ratings )
Social Networking Lifestyle
Developer: Stichting Belarus Solidarity Foundation
Free
Current version: 1.0.34, last update: 6 months ago
First release : 30 Nov 2022
App size: 50.35 Mb

Новая Беларусь – гэта лічбавая версія дэмакратычнай Беларусі ў смартфоне. Створаная беларус(к)амі для беларусаў і беларусак, яна адкрывае новыя магчымасці для тых, хто зехаў, і тых, хто застаўся ў краіне.

Дадзеныя карыстальнікаў і карыстальніц платформы надзейна шыфруюцца. Усталюйце дадатак і стварыце лічбавы ID. Укажыце свой горад, каб атрымаць дасяг да актуальнай інфармацыі на платформе.

Тут можна атрымаць медычную і юрыдычную кансультацыі, прапанаваць свае паслугі. Пракансультавацца ў бізнес-экспертаў і дапамагчы іншым беларусам і беларускам з працай. Можна вучыцца онлайн і таксама онлайн дзяліцца сваім досведам.

Усе, хто зʼехаў з краіны, могуць даведвацца і наведаць беларускія імпрэзы ў сваім ці ў бліжэйшых гарадах. Мець зносіны з іншымі беларускімі экспат(к)амі і самаарганізавацца ў супольнасці па інтарэсах. Атрымліваць і рабіць зніжкі, прыняўшы ўдзел у праграме лаяльнасці для беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц.

Усе карыстальнікі і карыстальніцы НБ атрымліваюць толькі праўдзівыя навіны з правераных крыніц. Гэта зручна, карысна і бяспечна.